Tanzgruppe "Ramonak" aus Minsk präsentiert anlässlich ihres Besuches in Berlin Folkloristisches aus ihrer Heimat.
Spendenbeitrag erwünscht
Kulturforum Hellersdorf im Februar 2010
Carola-Neher-Straße 1, 12619 Berlin, Fon: 030 / 56 111 53
Дзіцячы калектыў "Рамонак" да свайго пяцігоддзя атрымаў падарунак. Юных танцораў запрасілі на міжнародны фестываль у Вінніцу. Дзеці рыхтуюцца да першых у сваім жыцці гастроляў і не забываюць аб суайчынніках.
Расказвае Крысціна Момат: Падыспань, лявоніха, падушачка, полька-расцяпа - усё гэта нашы беларускія танцы. Праўда, сёння ў фітнес-клубах і студыях пануюць не яны, а ўсходнія і лаціна. Уменне танцаваць лічыцца добрым тонам сярод прадстаўнікоў і слабай, і моцнай паловы чалавецтва любога узросту. Праўда, звяртаючыся да чужой нацыянальнай культуры, часам яны проста не ведаюць пра скарбы ўласнай.
(Марына Струнеўская, мастацкі кіраўнік дзіцячага калектыву народнага танца "Рамонак" Цэнтра пазашкольнай работы "Ветразь" Кастрычніцкага раёна г. Мінска)
Марына Фёдараўна родам з Палесся. Без яе бабулі Паўлінкі не абыходзіліся не адныя зажынкі. А маці й наогул была першай танцоркай на ўсіх Лельчыцкіх вечарынках. Народныя танцы будучы мастацкі кіраўнік дзіцячага калектыву прывезла ў сталіцу. Пяць гадоў таму сабрала дзетак, расставіла іх у пары і паказала першыя крокі. Так з’явіўся "Рамонак", у якім зараз танцуюць 68 гарэзнікаў. Малодшаму – усяго чатыры.
Рэпертуар "Рамонка" багаты. Нумароў на гала-канцэрт хопіць. Ад жартаўлівых "Гусі-гусі - га-га-га" да сур’ёзных лірычных твораў.
(Дана Струнеўская, удзельніца дзіцячага калектыву народнага танца "Рамонак" Цэнтра пазашкольнай работы "Ветразь" Кастрычніцкага раёна г. Мінска)
Mehr Info:
Belteleradiocompany
Kulturring in Berlin e.V.
Kommentare
Kommentar hinzufügen