In den letzten vier Jahren hat die belarusische Exilgemeinschaft zahlreiche Veränderungen durchlebt: Der Enthusiasmus und die Aufbruchsstimmung von 2020 wichen bei vielen Demoralisierung und Erschöpfung, während alltägliche Herausforderungen und die Aussichtslosigkeit des politischen Kampfes vor dem Hintergrund anhaltender Repressionen in Belarus und dem Krieg Russlands gegen die Ukraine zu Konflikten unter belarussischen Politikern und gesellschaftlichen Führern führten. Die deutsch-belarusische gesellschaft lädt Mitglieder der Belarusischen Diaspora in Deutschland zu einer Diskussionsveranstaltung ein.
***
За апошнія чатыры гады беларуская супольнасць у выгнанні прайшла праз шматлікія змены: энтузіязм і ўздым 2020 году змяніўся для мнігіх дэмаралізацыяй і выгараннем. Людзі сутыкнуліся з побытавымі праблемамі і неабходнасцю абжывацца ў новай краіне, безвыніковасць палітычнай барацьбы на фоне далейшых рэпрэсій у Беларусі і вайны Расеі супраць Украіны прыводзіць да канфліктаў сярод беларускіх палітыкаў і грамадскіх лідараў.
Для беларускай дыяспары ў Нямеччыне падзеі 2020-2021 гг. сталіся штуршком да актывізацыі і структурызацыі, стварэння новых арганізацыйных структураў і праектаў на фоне папярэдняй раз’яднанасці і пасіўнасці.
Надыходзіць час паразважаць пра далейшыя кірункі дзейнасці беларускай грамадзянскай супольнасці ў Нямеччыне і па-за ёй з улікам:
- далейшай неабходнасці змагацца за дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі,
- рэальных абставінаў цяперашняга часу: як абмежаванняў, так і патэнцыйных магчымасцяў,
- неабходнасці захоўваць салідарнасць беларускіх дэмакратычных сілаў і максімальнага выкарыстання іхнага патэнцыялу, пазбягання і перадухілення расколаў і ўнутраных канфліктаў.
Дадатковы важны кантэкст для такога абмеркавання палягае ў гістарычным вопыце. Пасля Другой сусветнай вайны дакладна як цяпер у выгнанні апынуліся дзясяткі тысячаў беларусаў, якія перад вайной таксама практычна ўтваралі ўсю несавецкую беларускую грамадзянскую супольнасць. За восем дзесяцігоддзяў гісторыі той хвалі эміграцыі можна рабіць высновы аб яе поспехах і няўдачах з тым, каб паспрабаваць не паўтараць яе памылкі, але, магчыма, пераймаць удалыя рашэнні і вопыт. Гэтай тэме будзе прысвечаны асобны ўводны даклад нашага мерапрыемства.
Нямецка-беларускае таварыства запрашае на рабочую сустрэчу-дыскусію, у рамках якой паразважаць пра актуальны стан і магчымыя далейшыя накірункі дзейнасці беларускай грамадзянскай супольнасці. Сустрэча адбудзецца 01.02.2025 г. у Берлiне.
Усе падрабязнасці аб мерапрыемстве i заяуку на удзел вы знойдзеце па спасылцы ў каментары.
Мы будзем удзячныя, калі вы падзеліцеся гэтым запрашэннем з беларусамі ў Нямеччыне, якія на вашу думку, могуць атрымаць карысць ад удзелу.
Рабочыя мовы – беларуская і расейская.
Зарэгістравацца для ўдзелу можна тут
Апошні тэрмін падачы заявак – 20.01.25